2016
Рэспубліка пад наглядам вялікага брата!
Мадэль краіны па матывах антыўтопіі Оруэла "1984".
Музыка
Один в каное (Львов, Украіна)
Гэта акустычнае трыа — феномен, якога Ўкраіна не бачыла з часоў з'яўлення 5'nizza. Яны проста складалі і гралі песні пад гітару, а ў выніку сталі знакамітасцямі, не маючы ў актыве нават студыйных запісаў. «Адзін у каное» скараюць слухачоў лірычнымі песнямі пра каханне.

Паслухаць можна тут
AKUTE (Магілёў, Беларусь)
У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як "дыска-дэкаданс". Мова тэкстаў – беларуская.

Паслухаць можна тут
Андрэй Сянкевіч (Мiнск, Беларусь)
Музыка, кампазітар, мульціінструменталіст. Выконвае аўтарскую руска- і беларускамоўную музыку ў накірунку індзі-фолк.

Паслухаць можна тут