2014
Ідыяльная краіна ці камуністычны рэванш?
Музыка
Дзецюкі (Гародня, Беларусь)
Фольк-панк гурт заснаваны ў 2012 ў Горадні. Сьпяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. Маюць EP, на пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом "Гарадзенскі гармідар". Прызнаныя "Гуртом году" на прэміі "Героі году-2014".

Паслухаць можна тут
Сяргей Башлыкевіч (Мінск, Беларусь)
Сьпявак, аўтар песень, лідэр гурта Leibonik, прызнанага "Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы" на прэміі "Героі году-2014"

Паслухаць можна тут
Haina (Мiнск, Беларусь)
Мінская каманда, выконвае эксперыментальны рок у незвычайным інструментальным увасабленні. Глыбокі баян, пранізлівая скрыпка, насычаныя барабаны разам з мяккім вакалам ствараюць на сцэне непаўторны саўнд, напоўнены драйвам і надрыўнай кінематаграфічнай экспрэсіяй.

Паслухаць можна тут
Людзі на балоце (Гародня, Беларусь)
Гарадзенскі фолк-рокавы гурт пачаў сваю жыццядзейнасць вясной 2011 г. Выконваюць выключна лірычнаыя песні, напісаныя на вершы паэтаў Дануты Бічэль, Андрэя Пяткевіча і Марыі Базылюк-Саснюк.

Паслухаць можна тут
Askiepak (Магілёў, Беларусь)
Мэлядычны гард-кор на словы Янкі Купалы, а ў прома-мэтах карыстаюць архівы «Песьняроў». Свой дэбютны міньён гурт Askiepak пісаў у трох гарадах — Салігорску, Менску і Слуцку.

Паслухаць можна тут
AMAROKA (Мінск, Беларусь)
Менскі панк-рок гурт «AMAROKA» існуе і актыўны канцэртуе з 2005 года. За гэты час награў чатыры альбомы «Raketa», «Trably» и «Puls», «Pastka». Ўсе песьні гурт выконвае на беларускай мове.

Паслухаць можна тут