9-12.08 хутар раўбічы
адукацыйны фэстываль

Цудоўная магчымасць адпачыць з карысцю: цікавыя адукацыйныя споты, смачная ежа і душэўная музыка — вось і рэцэпт ідэальных выходных!
Рэгістрацыя
Працягам 24 гадзін пасля яе запаўнення нашыя валанцёры/валанцёркі звяжуцца з вамі, каб расказаць пра магчымасці атрымання запрашэнняў. "Рэспубліка Мары" складаецца з двух частак:

  • 9-11.08 адбудзецца ролевая гульня жывога дзеяння, дзе ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы зоймуць сваё месца ў гульнявой дзяржаве, атрымаюць пашпарты і няшмат грошаў, каб дамовіцца і пабудаваць краіну сваёй мары!
  • 12.08 пройдзе адукацыйны фестываль з лепшымі экспертамі і экперткамі грамадзянскай супольнасці, фудкортамі і музычным суправаджэннем.

Запрашэнні распаўсюджваюцца па прынцыпу free donation; рэкамендаваны ўнёсак, каб пакрыць усе выдаткі арганізацыйнай каманды:

15 р. — на фэстывальны дзень (12.08, субота)
25 р. — на гульню і фэстывальны дзень (9-12.08, серада-субота (харчаванне ўключана).

Імя і прозвішча
Кантактны е-мэйл
Кантактны тэлефон
Дата нараджэння
Месца працы ці вучобы
Калі вы навучаецеся, укажыце таксама факультэт/спецыяльнасць і курс, калі ласка!
У якой частцы адукацыйнага фестывалю вы хочаце ўдзельнічаць?
Ролевая гульня

Асноўная ідэя фестывалю — будаўніцтва Рэспублікі Мары. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы займуць сваё месца ў краіне (ад бармену да парламентарыя) і зробяць РэМару great again!
Адукацыя

Здымаем энтрапію па самых актуальных тэмах: палітыка, адукацыя, культура і шмат іншага, з дапамогай модных і дасведчаных лектараў і экспертак.
Музыка

Скончыцца ўсё цудоўнай музыкай ад сучасных і непаўторных. Салодкая трасянка ад "Разбітае сэрца пацана" (РСП), і меладычная акустыка ад ўкраінскага гурту "Колір".

Адпачынак

Падчас усяго фэстывалю будуць дзейнічаць споты для актыўнага і інтэлектуальнага адпачынку. Актыўны ці лаўндж адпачынак? Выбар за вамі.
Лекторый
СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА
Ганна Чыстасердава з Галерэі Ў раскажа пра жыццё галерысткі ды паразважае пра твар сучаснага беларускага мастацтва і тое, чаго яму не хапае
ФЕНОМЕН КАМУНАЛКІ
Камунальныя кватэры фармавлі не толькі быт асобных сем'яў, але і грамадства ў цэлым. Як? Разбіраецца натхняльніца Лятучага Ўніверсітэту Таццяна Вадалажская
МІФ АБ САВЕЦКАЙ АДУКАЦЫІ
Прыйшоў час раставіць усе кропкі над "і". Якія бываюць палітычныя погляды? А якіх поглядаў прытрымліваецеся вы? Таксама цікавыя лектары пра сучасны стан беларускай палітыкі!
ГУЛЬНЯ
РэМара - душэўная і маляўнічая краіна, якая паўстане між зялёных абшараў на тры цудоўныя дні, цягам якіх усе ўдзельнікі і ўдзельніцы зоймуць свае месцы ў грамадстве і пабудуюць сваю Рэспубліку Мары. У кожнага і кожнай будзе свая роля, пашпарт і грошы - а як развіваюцца падзеі надалей вырашыць дыялог і супраца!
Музыка
РСП (Мінск, Беларусь)
РСП - гэта порцыя гумару, карыкатуры, сарказму і самаіроніі, дзякуючы чаму жывыя выступы групы ператвараюцца ў абсурднае шоў, поўнае жорсткасці, ненармальнасці і эксцэнтрычнасці.

Паслухаць можна тут
Колір (Адэса, Украіна)
Інды-фолк гурт з Адэсы, заснаваны ў 2014 годзе. Па версіі аўтарытэтнага ўкраінскага музычнага рэсурсу Культпростир, гурт Колір стаў адным з лепшых музычных адкрыццяў 2015 года.

Паслухаць можна тут
Расклад
Першы дзень
09.08 (Серада)
  • Заезд на пляцоўку
  • LARP-гульня
  • Абед/Вячэра
Другі дзень
10.08 (Чацвер)
  • LARP-гульня
  • Снядатак/Абед/Вячэра
Трэці дзень
11.08 (Пятніца)
  • LARP-гульня
  • Рэфлексія гульні
  • Снядатак/Абед/Вячэра
Чацвёрты дзень
12.08 (Субота)
  • Лекцыі
  • Фудкорты
  • Пляцоўкі НДА
  • Канцэрт
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць непасрэдна па спасылке вышэй ці ад арганізатараў
Адукацыйны фестываль Рэмара
Хутар Раўбічы, Мінскі район
Тэлефон: +375 29 308 10 98
Email: remara.by@gmail.com
Па ўсім пытанням і прапановам, калі ласка, звяртайцеся на пошту: zbsstydent@gmail.com